mardi 7 avril 2015

« Гэта кніга напісана ў жанры гістарычнай фантастыкі »

"— Арыентацыя ў нашага выдавецтва – гістарычная. Але я паддаўся спакусе і выдаў мастацкую кнігу, —заінтрыгаваў Андрэй Янушкевіч. —Яна пакуль мала дзе прадаецца. Гэта кніга напісана ў жанры гістарычнай фантастыкі і прапануе чытачу паглыбіцца ў альтэрнатыўную гісторыю.
Аўтар кнігі — чукоцкі пісьменнік Сяргей Тымнэттыкай – фантазіруе аб тым, што было б, калі б у 17 стагоддзі Чукотка захапіла Маскву і ператварыла яе ў сваю аўтаномную акругу. Выдавец запэўніваў, што кніга моладзевая і разняволеная. Аднак лепшая рэклама чакала выданне пад канец сустрэчы: у пакой зазірнуў адзін з гаспадароў арт-сядзібы і між іншым пахваліўся, што за гадзіну адолеў больш за палову кнігі і не можа ні адарвацца, ні стрымаць смеху"

Барбара Церашкова, Народныя навіны Віцебска, інтэрвію з выдаўцом Андрэем Янушкевічам.
http://news.vitebsk.cc/2015/04/06/znayomtsesya-vyidavetstva-gistaryichnay-knigi-yanushkevich/


Aucun commentaire:

Enregistrer un commentaire