mercredi 16 septembre 2015

Альгерд Бахаревіч. "Бывай, МУРГІН НУТЭНУТ, або літоўскі сэкс па-чукоцку"

Альгерд Бахаревіч. "Бывай, МУРГІН НУТЭНУТ, або літоўскі сэкс па-чукоцку" 

«Дзіўна, але кнігу чукоцкага аўтара Сяргея Тымнэттыкая, якая выйшла сёлета ў выдавецтве Андрэя Янушкевіча і якую я працытаваў вышэй, у нас мала хто заўважыў. У кніжцы два невялікія, сюжэтна злучаныя раманы: «Московский автономный округ, или на краю Чукотки» і «Город Менск». Дзіўна, бо і вокладка глянцавая, і напісаная кніжка як для свайго жанру дык проста бліскуча, ды і жанр пазначаны, для тупых: «Альтернатыўная гісторыя!» А галоўнае, тэма ня проста актуальная, а нават месцамі і балючая.

Якімі месцамі? Эрагеннымі зонамі нацыяналізму і геапалітыкі, вядома. Ды і назва ў кніжкі ўдалая, выразная… Штопраўда, прабяжыш вачыма гэтыя тры словы: «Московскій автономный округ», і трэба зрабіць пэўнае намаганьне, каб улавіць іронію аўтара. Але тут ужо ня аўтар вінаваты, а мы: усе вытворныя ад слова «Масква» мы заўжды ўспрымаем занадта сур’ёзна. На Маскву мы пазіраем, у залежнасьці ад арыентацыі, то гняўліва, то зайздросьліва і пажадна, то са страхам. Аўтар «Округа» глядзіць на яе іранічна і крыху звысака, як сапраўдны чукча. Далібог, нам ёсьць чаму ў яго павучыцца.»

Далей: http://lohvinau.by/бывай-мургін-нутэнут-або-літоўскі-сэк/

samedi 5 septembre 2015

Вадим Штепа: От великой Чукотки до литовского Менска

« Летом в одном из минских издательств вышла книга повестей, написанных в жанре альтернативной истории. Сам по себе этот жанр предполагает тотальную мифологизацию реальности. Вот и в данном случае – даже автор, «известный чукотский писатель Сергей Тымнэттыкай, проживающий в г.Вашингтон», вызывает некоторые вопросы. »
Читать далее: http://ru.delfi.lt/opinions/comments/vshtepa-ot-velikoj-chukotki-do-litovskogo-menska.d?id=68861826